Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции
О нас Немного истории

               "Каляда - Калядзіца"

Калядоўшчыкі (усе разам):
- Ці дома гаспадар?
- Ці дома гаспадыня?
Калядоўшчыкі (па чарзе):
1. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
2. Ці ты спіш, ці ты так ляжыш?
3. Ці ты так ляжыш, ці лісты пішаш?
4. Мы твайго дому не  мінаем!
Усе:
З святым Радством велічаем!
З Новым годам вас вітаем!
Гаспадары:
Дзякуем, дзякуем.
Калядоўшчыкі:
1. На тваім двары ўсе агні гараць,
Усе агні гараць, усе сталы стаяць.
Усе сталы стаяць пазасцілатыя,
Усе хлябы ляжаць павыпекатыя.
2. Добры вечар вам,
Ці рады вы нам?
Гаспадары:
Мы то радыя, ды вы хто такія?
Калядоўшчыкі:
1. Мы людзі не простыя, з далёкага краю!
2. Ідзем мы да пана Года, што носіць бароду, шыроку, як лапата, сіву ды калмату!
3. Мы к лету ідзем, казу вядзем, ды шчасце нясем!
4. Ці шырокія сцены, каб нам пагасцяваць?
Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?
Гаспадар:
Гаспадыня добрая, а вы з чым прыйшлі, калядоўшчыкі?
1 калядоўшчык:
З казою шэраю, вясёлаю.
Гаспадыня:
Дык няхай яна паскача.
2 калядоўшчык:
А ну, каза, павярніся, Гасцям добрым пакланіся!
 (Песня “Го-го, каза”)
Го – го, каза, го-го шэра,
Паварочвайся, не забывайся.
То на той бачок, на другі бачок.
То на рожачкі, на капыцікі,  
На залатыя, на дарагія.
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Дзе каза хвастом, там жыта кустом.
Дзе каза нагою, так жыта капою.
Дзе каза рогам, там жыта стогам.
 
(Потым каза падае)
Калядоўшчыкі:
1. Каб каза ўстала, трэба даць ёй кусок сала!
2. А на кожны ражок павесіць піражок!
3. Вунь гаспадар ідзе, каўбасу нясе!
4. Тры кускі сала, каб каза ўстала!
5. Мерку аўса, каб каза пайшла, Мерку жыта, каб каза была сыта! (Гаспадар вешае на рогі казе пачастункі)
1 калядоўшчык:

Мы хадзілі, гулялі, каледавалі
Прыйшлі, прыгулялі к гаспадарскаму сталу.
Гаспадар наш, бацюхна, пачастуй гасцей!
З клеці-рэшатам, з печы-пірагом
Падай каўбасу, у зубах панясу.
Гаспадыня:
Спачатку трэба паспяваць.
2 калядоўшчык:
Я табе, цётка, пакалядую,
Я ў цябе, цётка, каўбасу чую.
Дай, цётка, каўбасу, 
Бо я хату разнясу.
Дай, цётка, пірог,
Я пайду за парог.
Вазьмі нажа вострага,
Адрэж сала тоўстага!
 
(Дзеці гуляюць у гульню “Ката-печ”, потым сядаюць за стол, частуюцца)

           
Калядоўшчыкі на развітанне:  

1. Каб доўгія гады жылі,
Каб здаровымі былі
І пра нас не забываліся!
2. Каб вяліся свінні і авечкі,
І вы жылі, як чалавечкі!
3. Каб вам шчасце і здароўе
І дзяціне, і сябрыне!


 "А ў нас сёння Пакровы"


Гаспадыня:

Сярод восеньскіх  абрадавых і фальклорных святаў значнае месца займае свята  Пакровы. Адзначаецца яно 14  кастрычніка. У нашай вёсцы Санюкі Пакровы святкаваліся  спрадвеку. Да гэтага свята сяляне  заканчвалі палявыя і ўборачныя  работы. У кожную хату прыходзіў дабрабыт. Са свята Пакровы  пачынаўся час вяселляў і народных гулянак, ладзіўся Пакроўскі кірмаш. А што дало пачатак гэтаму святу, чаму яно мае назву Пакрова, ці ведаеце вы, дзеці?. Дык вось паслухайце.
Гаспадар:
Пачатак святу Пакрова надала гісторыя, якая здарылася ў 910 годзе ў горадзе Канстанцінопалі. Ва Ўлахернскай царкве ішла ўсяночная служба. Горад быў у асадзе, акружаны ворагамі, і людзі шчыра маліліся аб збаўленні горада ад непрыяцеля. Сярод мноства людзей, якія ўзносілі малітву , былі блажэнныя Андрэй і яго вучань Епіфаній. Неўзабаве яны заўважылі дзіўную з’яву, мрою: яны ўбачылі ў паветры Божую Маці ў акружэнні прарокаў, апосталаў і анёлаў. Яна зняла з сябе бліскучы амофар (гэта галоўнае пакрывала ці пакроў), раскінула яго над людзямі і пачала маліцца разам з імі аб збаўленні людзей ад гора і пакут. Потым мроя знікла.
Гаспадыня:
Нягледзячы на тое, што бачылі гэта толькі блажэнныя Андрэй і Епіфаній, людзі іх аповед успрынялі з даверам. Епіфаній належаў да знатнага роду і карыстаўся добрай рэпутацыяй. І вось гэта ўяўленне Багародзіцы людзі растлумачылі, як знак міласціі заступніцтва людзей.
Гаспадар:
На Русі свята Пакроў пачалі адзначаць праз 250 гадоў пры князі Андрэі Багалюбскім. У 1165 годдзе ён пабудаваў першы храм у гонар Пакрова Божай Маці на Нерлі. Вось такая гісторыя, звязаная з узнікненнем і святкаваннем Пакровы.        
Гаспадыня:
Дзеці, са святам Пакровы звязана шмат народных прыкмет і павер’яў. А якія народныя прыкметы вы ведаеце?
1 дзіця:
Калі на Пакрову дзьме вецер з поўдня, то будзе цёплая зіма, а калі з поўначы, то халодная.
2 дзіця:
Калі вавёрка да Пакровы паліняла чыста, то зіма будзе добрая.
3 дзіця:
Калі журавы паляцелі на поўдзень да Пакровы, то зіма наступіць рана і будзе сцюдзёнай.
4 дзіця:
Калі на Пакрову выпадзе снег, то будзе шмат вяселляў.
5 дзіця:
Да Пакровы спяшаліся пераараць глебу, пасадзіць пладовыя дрэвы, таму што пасля 14 кастрычніка ўсе работы на зямлі супыняліся.
6 дзіця:
Існавала павер’е, што пладовае дрэва, пасаджанае пасля Пакровы, прыжываецца цэлыя тры гады.
7 дзіця:
А яшчэ існавала павер’е, што калі дзяўчына пойдзе ў гэты дзень, 14 кастрычніка, у храм, стане перад абразамі Багародзіцы і скажа пра сябе такія словы: “Святы Пакроў, пакрыў ты зямлю снегам, раку – ільдом, рыбу – луской, а мяне чапцом пакрый”, - то ў хуткім часе яна пойдзе замуж.
8 дзіця:
На Пакрову дзяўчаты варажылі і пры гэтым прымаўлялі: “Пакроў, Пакроў, пакрый зямлю сняжком, а мяне жанішком”.
Гаспадар:
А яшчэ на Пакрову ладзілі кірмашы, на якіх сяляне прадавалі садавіну і гародніну, мед і розную жыўнасць. Гэта былі вельмі вясёлыя кірмашы з гульнямі і рознымі спаборніцтвамі. Напрыклад, спаборніцтва па качанні гарбузоў.
Гаспадыня:
Давайце, даражэнькія, і мы наладзім такое спаборніцтва. Вось якія ў нас рознакаляровыя гарбузы. Дзеці, чый гарбуз скоціцца з узгорка далей за ўсіх, той будзе пераможцам і атрымае прыз.
Гаспадар:
А цяпер станавіцеся парамі і каціце гарбузы, а мы паглядзім, хто з вас стане пераможцай.
(Ідзе гульня)
Гаспадыня:
Малайцы, рабяты, якія вы ў нас спрытныя. А ці ведаеце вы яшчэ якія-небудзь беларускія народныя гульні? (Пералічваюць). Давайце пагуляем зараз у дзіцячыя гульні нашых бабуль і дзядуль, калі яны былі такімі ж дзецьмі, як і вы зараз.     
Гульні “Адгадай, які лісток” і “Чароўная торба”.

 

Гаспадар:
Дзяўчаткі, а ці не хочаце вы паспрабаваць паваражыць? Як у Санюках дзяўчаты варажылі на Пакрову, ведаеце?
Увечары вымяталі кухню, смецце змяталі на засланку з печы і выносілі на вуліцу. Дзяўчына стане на заслонку і крыкне “Гу-у”. У якім баку ёй адзавецца ці голас чалавека, ці сабака забрэша, ці конь заржэ – у той бок яна і пойдзе замуж.
Гаспадыня:
Да свята Пакровы рыхтаваліся загадзя. У кожнай хаце намагаліся накрыць багаты святочны стол. Святочныя стравы беларусаў вельмі смачныя, вось і мы сёння прыгатавалі традыцыйныя беларускія стравы, якія абавязкова гатавалі ў Санюках на Пакрову. Гэта: кісель з журавін, кісель з чарніц, аўсяны кісель, юшка з рыбы і грыбоў, беларускія каржы, учынёныя бліны, бабка.
Шаноўныя, давайце сядзем за святочны стол і адведаем традыцыйныя беларускія стравы.
(Частуюцца)
Гаспадар:
Свята Пакровы традыцыйна з году ў год адзначаецца ў Санюках абавязкова. Не было такога выпадку, каб 14 кастрычніка не было музыкі і танцаў; у Санюкі едуць госці з бліжэйшых вёсак і здалёку. Вось і мы сёння з вамі, дзеці, адзначылі гэта свята, даведаліся аб гісторыі яго ўзнікнення. Ці спадабалася вам, рабяты?
Дзеці:
Спадабалася.
Гаспадыня:
Вось і добра, дзякуй вам за актыўны ўдзел і да новых сустрэч!

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека