Ельскаму раёну 100 гадоў!
Векавы юбілей адзначае
сёлета Ельскі раён. Днем яго утварэння лічыцца 17 ліпеня 1924года. (Да 5 лютага
1931года назва была – Каралінскі). Паводле гістарычных звестак, у 1924 годзе на
Ельшчыне мелася 5 прыватных гарбарняў, 13 млыноў (9 паравых і 4 вадзяных), 2
ваўначоскі, 2 масларобчыя заводы (прыватны і кааператыўны), цагельны, 2
лесапільныя, смалакурны заводы. У Ельску былі створаны дзве кустарныя арцелі –
шавецкая і кравецкая.
У 1925 годзе ў раёне дзейнічала 32 гандлёва-прамысловых
прадпрыемствы. 27 лістапада 1925 года праз Вышэйшы савет народнай гаспадаркі
БССР была зарэгістравана арцель “Чырвоны пільшчык”. У 1928 годзе ў сувязі з
цяжкім эканамічным становішчам арцелі, да яе была далучана арцель “Чырвоны
хімік”. У 1935годзе “Чырвоны пільшчык” быў перапрафіліраваны на вытворчасць
мэблі.
Летам 1936 года у Ельску
была пабудавана першая электрастанцыя, дзякуючы якой электрычнасць з’явілася у
Доме культуры, памяшканнях райкома партыі і райвыканкама. У 1937-1938гг. была пабудавана больш магутная
электрастанцыя з газагенератарным рухавіком магутнасцю 150 конскіх сіл і
электрагенератарам 125 кілават. Працягласць лініі электраперадачы склала каля 2
кіламетраў.
У 1937 г. у Ельску
пабудаваны будынак раённай бальніцы на 50 ложкаў.
У 1939г у раёне
працавалі 13 хат чытальняў, 45 бібліятэк.
У адвечнай гісторыі
раёна былі як пазітыўныя моманты, так і глыбока трагічныя падзеі. У
перадваенныя гады раён хутка рос і развіваўся, а матэрыяльны і культурны
ўзровень насельніцтва, дабрабыт людзей паляпшаліся. Аднак мірная стваральная
праца жыхароў Ельшчыны, усе іх планы і задумы былі разбураны вераломным нападам
фашысцкай Германіі.
З 23 жніўня 1941 года
Ельскі раён быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас акупацыі
фашысты спальвалі вёскі, забівалі мірных людзей, моладзь зганялі на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Вёскі Забалацце, Капанка,
Круглае паўтарылі лёс Хатыні (увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»).
Усяго за гады Вялікай
Айчыннай вайны загінула 4677 жыхараў Ельскага раёна.
Аднаўленне разбуранай
вайной гаспадаркі заставалася галоўнай задачай на працягу многіх гадоў.
Асабліва хуткімі тэмпамі
вялося будаўніцтва ў 60–70 гады. Росквіт эканомікі прыпаў на 70-я гады.
Ствараліся новыя прадпрыемствы, узводзіліся новыя мікрараёны, пашыралася
сацыяльная інфраструктура.
У 1971 годзе Ельску быў
нададзены статус горада.
Дзякуючы меліарацыі, у
70-х гадах на месцы асушаных балот быў пабудаваны новы населены пункт Зашыр’е,
архітэктар за праект атрымаў вышэйшую узнагароду СССР, так як у постсавецкі час пасёлак Зашыр’е некалькі разоў
перамагаў у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе добраўпарадкавання і афіцыйна стаў
аграгарадком адным з першых у краіне. Зашыр'е – спадарожнік саўгаса-гіганта
"Камуніст", які некалькі разоў дамагаўся асобнага месца на дошцы
гонару цэнтральнай ВДНГ у Маскве.
У 1986 г.
Чарнобыльская навала закранула сваім чорным крылом і Ельскі раён. З карты раёна
знікла 8 вёсак, 5600 жыхароў Ельшчыны былі адселены ў чыстыя зоны. Памяць аб іх
захавалася ў Ельскай раённай бібліятэцы, дзе была створана экспазіцыя “Ельскі
фартушок”.Сення
экспазіцыя налічвае каля 800 экспанатаў, вышытых і вытканых умелымі рукамі
майстрых-рукадзельніц, дзе кожная рэч – гэта жывая памяць пра чалавека і яго
маленькую радзіму.Экспазіцыя
“Ельскі фартушок” стала брэндам раёна, як частка гісторыка-культурнай спадчыны
свайго регіёна.
Сення ў
этнаграфічным кутку ладзяцца экскурсіі, краязнаўчыя і фальклорныя
мерапрыемства, цягнецца каляровая нітачка мудрасці ад былога пакалення да
будучага.
Асаблівым
упрыгожваннем горада з'яўляецца Троіцкая царква – помнік народнага драўлянага дойлідства, пабудаваная
ў 70-х гадах 18 стагоддзя ў класіцыстычным стылі. У царкве зберагаецца мясцовая
святыня – копія з Васькаўскага цудатворнага абраза Божай Маці. У Ельскім
раёне 8 аб'ектаў маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі
Беларусь. Сярод іх
фальклорны аўтэнтычны гурт вёскі Казлы.
Адзін раз
у два гады на Ельшчыне праводзіцца рэгіянальны фестываль гарманістаў “Грай ,
гармонік!”.
У горадзе
ёсць кінатэатр, краязнаўчы музей і раённы цэнтр рамёстваў, саломапляценне
майстрых якога – элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які ўвайшоў у спіс
гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ. Тут праводзяцца выставы і майстар-класы
па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Турыстам на Ельшчыне прапануюцца цікавыя турыстычныя
маршруты, якія знаёмяць з традыцыямі краю, яго гісторыяй і культурай.
Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 4
камунальнымі сельскагаспадарчымі унітарнымі прадпрыемствамі: “Добринь”, “Ельск”, “Скороднянский”,
“Совхоз Коммунист” и ААТ “Мозырьсоль”. Раён спецыялізуецца на
вытворчасці малака, мяса збожжавых, курурузы.
Прамысловы
патэнцыял раёна складаюць 3 прадпрыемствы: філіял ААТ «Мозырский ДОК» Ельская мебельная
фабрика», КЖЭУП «Ельское» і ТАА “Ельсклес”.
Асаблівая
ўвага надаецца развіццю прыватнага бізнеса. У раёне зарэгістраваны 171 прыватны
прадпрымальнік і 60 юрыдычных асоб прыватнай формы ўласнасці.
Пашырылася
гандлёвая сетка раёна і ўдасканалілася сфера сацыяльных паслуг.
У раёне
ёсць усе ўмовы для камфортнага пражывання.
Падрыхтавала Г.Трафімава