Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

Агей Канавод

Агей Канавод нарадзіўся у 1912 годзе ў вёсцы Дабрынь. Вучыўся ў школе ў Ельску, у 1930 годзе атрымаў агранамічную адукацыю пасля заканчэння школы сялянскай моладзі, якая знаходзілася ў вёсцы Санюкі. Два гады працаваў аграномам у Рамязах. Прызваны ў Чырвоную Армію і накірованы ў аб’яднаную Беларускую ваенную школу ( Мінскае ваеннае вучылішча), якую закончыў у 1936 годзе. Служыў камандзірам ўзвода дывізіёна.

Вялікую Айчынную вайну Агей Данілавіч прайшоў ад першага да апошняга дня. У сталінградскіх баях служыў камандзірам 722- га зенітнага артылерыйскага палка. На світанні 15 верасня 1942 года зенітныя батарэі палка трапным агнём збілі тры “Юнкерсы”. Канавод атрымаў сваб першую баявую узнагароду – ордэн Чырвонага сцяга.

Пасля разгрому ворага пад Сталінградам полк быў перайменаваны ў 166-ы гвардзейскі зенітна- артылерыйсткі і ўвайшоў у склад 18-й зенітна- артылерыйскай дывізіі. А.Д. Канавод стаў начальнікам штаба дывізіі. У счкладзе 2-й гвардзейскай арміі яна прымала ўдзел у бітве на рацэ Міус, у баях за Сіваш, Джанкой, Сімферопаль, Севастопаль.

Наступіў 1944 год. Поўнай перамогай закончылася аперацыя “Баграціён” вызвалена Беларусь. Затым была Польшча – Люблін, Родам, Лодзь, фарсіраванне Одэра, Берлінская аперацыя… Вялікую Айчынную вайну Агей Даніловіч закончыў у званні палкоўніка.

Да 1949 года А. Д. Канавод служыў у Германіі ў групе савецкіх войск. Камандаваў брыгадай у Кіеўскай ваеннай акрузе, затым дывізіяй. Яму было прысвоена званне генерал- маёра артылерыі.

У 1956 годзе А. Д. Канавод пераведзены ў Прыкарпацкую ваенную акругу на працьпаветранай абароне. Закончыў ваенную акадэмію і яшчэ амаль дзесяць гадоў служыў намеснікам камандуючага Кіеўскай ваеннай акругі па супрацьпаветранай абароне. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў у грамадзянскай абароне Кіева.

А. Д. Канавод узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім крыжам “За храбрасць”, медалямі.

Памёр А. Д. Канавод у 1981 годзе.

Акунец, П. Генерал артылерыі П. Акунец // Памяць. – Мінск: Ураджай, 2001. – 296 с.

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека