Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

Козінцаў Іван Архіпавіч (нарадзіўся 21.11.1901 года)

На адным з будынкаў у цэнтры Ельска ўстаноўлена мемарыяльная дошка: “Вуліца Івана Архіпавіча Козінцава. Сакратар Ельскага падпольнага райкома КП(б)Б І.А. Козінцаў гераічна загінуў у в. Рамязы”. Мемарыяльная дошка ў яго гонар устаноўлена таксама на будынку сярэдней школы ў в. Рамязы. Штогод на Ельшчыне праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы на прыз імя І.А. Козінцава.

Ішоў 1919 год. Івану Козінцаву споўнілася 18 гадоў, але ён папрасіўся ў партызанскі атрад. Былы пастух ў вёсккі Паўлаўка хадзіў у разведку, прымаў удзел у баявых аперацыях супраць палякаў, булак –балахоўцаў.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны Іван дабраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. Служыў у пагранічным атрадзе ў Туркестане, змагаўся з басмачамі. У канцы 1924 годзе дэмабілезаваўся, вярнуўся у родную вёску. Назіраючы за жыццем аднавяскоўцаў, яшчэ раз пераканаўся, што пры аднаасобным жыцці нельга наладзіць заможнае жыццё. Праз тры гады з сям’ёй уступіў у камуну “Праца”. Быў майстрам на усе рукі. Працаваў трактарыстам, механікам паравога млына, брыгадзірам. Выконваў грамадскую работу. У канцы 1927 года стаў кандыдатам у члены партыі. Потым ён – старшыня калгаса “Чырвоная зара” ў вёсцы Багуцічы, намеснік загадчыка раённага зямельнага аддела, інструктар райкома партыі…

Вялікую Айчынную вайну І.А. Козінцаў сустрэў сакратаром райкома ВКП(б)Б. Рашэннем Палескага абкома партыі ён быў пакінуты для арганізацыі на Ельшчыне партызанскага руху.

За той жнівеньскай раніцы 1941 года пачалася для І.А. Козінцава новае, нялёгкае жыццё. Неўзабаве быў створаны партызанскі атрад, у які ўвайшлі камуністы і камсамольцы, актыў раёна. Сакратаром падпольнага райкома ВКП(б)Б, І. А. Козінцаў ажыццяўляў вялікую выхаваўчую работу сярод партызан і насельніцтва Ельшчыны.

Вясной 1942 года ў вёсцы Рамязы размясціўся моцны гарнізон акупантаў. Адсюль фашысты і паліцаі нападалі на народных мсціўцаў, наладжвалі вылазкі супраць мірнага насельніцтва.

Камандванне атрада прыняло рашэнне раніцай 16 ліпеня знішчыць гарнізон, меркавалася, што фашысты будуць яшчэ спаць. Але, відаць, акупанты даведаліся аб задумцы партызан. Яны і сустрэлі іх агнём. І. А. Козінцаў, кіраўнік аперацыі, аддаў загад працягвать атаку. Толькі рашучасць і імклівасць маглі забяспечыць партызанам поспех.

Фашысты, выбітыя з хат, адступілі да памяшкання школы. Туды скіравала агонь група пад камандаваннем Вішнеўскага. Да школы засталася зусім нямнога. Здавалася, смельчакі вось –вось зробяць апошні рывок. Але з дзота ўдарыў фашысцкі кулямёт. Георгій Рэшэтнікаў падпоўз, але смелы партызан быў смяротна паранены.

Партызаны кінуліся ў атаку. У вокны школыы паляцелі гранаты. У ліку першых быў Іван Архіпавіч, які на хаду страляў з аўтамата. У гэты момант яго скасіла чарга, выпушчаная фашыстам з другога паверха памяшкання…

Варожы гарнізон перастаў існаваць, але і страты партызан былі вялікія. Указам Прэзідэума Вярхоўнага Савета СССР І. А. Козінцаў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Рабчынская, Г. Вуліца імя сакратара райкома / Г. Рабчынская, В. Кавалькоў //Памяць. – Мінск: Ураджай, 2001.–292с.

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека