Яндекс.Метрика Ельская центральная бибилиотека

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

    Адзін з узводаў партызанскага атрада, дзя я быў санінструктарам, атрымаў заданне правесці разведку ў раёне мястэчка Ракітнае, што на Жытоміршчыне. Незаўважаннымі мы падышлі да варожага распалажэння і спыніліся. Сілы фашыстаў нязначныя, - далажылі разведчыкі пасля вяртання, - ёсць магчымасць правесці разведку боем. Смелы і рашучы напад разведчыкаў быў нечаканым для пратыўніка. Фашысты нават не паспелі развярнуцца ў баявы парадак, як былі паралізаваны. Ініцыятыва ў баі адразу ж перашла ў рукі партызан. Невялікі гарнізон гітлераўцаў быў знішчаны, падарваны дзве бронемашыны, адзін варожы танк.. Пяць аўтаматаў і два станкавыя кулямёты сталі трафеямі.
     За ўмелую і паспяхова праведзеную аперацыю, наша группа, у тым ліку і я, была прадстаўлена да ўзнагароды. Гэта было роўна праз год, пасля таго, як  я стаў партызанам і атрымаў I-ае баявое хрышчэнне пад час аперацыі ў вёсцы Скароднае.
       Ніколі не забудуцца мне рэйды ў тыл ворага на Жытоміршчыне.
      Пакуль адсутнічала сувязь з Вялікай Зямлёй, даводзілася ў цяжкіх баях здабываць сабе зброю. Плата за баявыя трафеі была вельмі высокай – жыццё баявых таварышаў. Калі наладзілі паветраную сувязь з Масквой, атрад атрымаў рацыю і меў магчымасць каардынаваць сваю дзейнасць з іншымі партызанскімі атрадамі, з Цэнтрам. Менавіта па заданні Масквы, партызаны ўключыліся ў рэкавую вайну. З найбольш буйных аперацый на чыгунцы стаў падрыў варожага цягніка на ўчастку Мазыр-Оўруч. Рэха выбуху было чутно аж ва ўрочышчы Старына, паблізу в.Чапаеўка (раней в.Гнайное), дзе ў той час была размешчана партызанская база. Мне і маім сябрам-падрыўнікам камандаванне аб’явіла падзяку.
     1944 год быў азнаменаваны баявымі лзеяннямі нашага партызанскага атрада за Бугам. Калі ж пачалося вызваленне роднай Беларусі, я разам з іншымі партызанамі трапіў у санаддзел 13-й Арміі, атрымаў званне старшыны і працягнуў змагацца з заклятым ворагам. Цяпер у мяне была не менш адказная місія – эвакуацыя параненых і хворых у тыл.
   Дзень 9 Мая быў радасным для ўсіх, хто застаўся ў жывых. Але складваць зброю было яшчэ рана. Недабітыя групоўкі азвярэлых гітлераўцаў аказвалі жорсткае супраціўленне. Нямала цяжкасцей прыйшлося сустрэць пры разгроме дзевяцітысячнай арміі эсэсаўцаў ў чэшскім горадзе Хамотоў. Указ аб дэмабілізацыі ў кастрычніку 1945 года я атрымаў у Львоўскай ваеннай акрузе.
     Быў узнагароджаны медалямі “Партызан Вялікай Айчыннай вайны II-й ступені”, “За баявыя заслугі”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. А ордэн “Чырвонай зоркі” атрымаў праз 29 гадоў – узнагарода знайшла героя.

kuv.jpg


 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека