Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

Засінец Міхаіл Мікалаевіч

Міхаіл Мікалаевіч Засінец нарадзіўся ў 1935 годзе у вёсцы Мядведнае. Закончыў школу, затым СПТВ у Ельску, працаваў камбайнерам. Не адзін год на Дошцы гонару саўгаса знаходзіўся яго фотаздымак.

Здарылася непапраўнае: цяжкая траўма пазваночніка назаўсёды прыкавала яго да ложка. Але сіла волі, вялікая любоў да жыцця дапамаглі Міхаілу Засінцу змагацца з хваробай. Нечакана ў яго адкрыўся талент мастака… Годы напружанай работы, вучоба ва Усесаюзным хавочным універсітэце імя Н. К. Крупскай таксама далі свій плён.

Першыя работы М.М. Засінца дэманстравалі ў Маскве на Усесаюзнай выстаўцы твораў самадзейных творцаў “Слава працы”. Былі таксама абласныя, рэспубліканскія выстаўкі. Работы мастака выстаўленыя ў Германіі, Польшчы, Англіі. У 1978 годзе самадзейнаму мастаку было прысвоена званне “Заслужаны работнік культуры БССР”.

Героі твораў М. М. Засінца – людзі роднай вёскі, сяляне, былыя таварышы па рабоце ў саўгасе. Палатно “ Маладыя калгасніцы” – гімн працы землероба. Карціна “Суніцы” ўслаўляе маладосць, паказвае бязмежную любоў мастака да людей, да роднай прыроды. Гэтая тэма чырвонай ніткай праходзіць праз усе творы Міхаіла Мікалаевіча, яны пакідаюць незабыўнае ўраджанне, таму што натхненне, вобразы, тэмы карціны палескага жыцця, якое ён ведаў не па расказах… Яны прасякнуты жыццевай сілай, праўдзівасцю, і гэтым вызначаецца талент мастака.

Экспанаты, якія расказваюць пра Міхаіла Мікалаевіча Засінца, з’яўляецца гордасцю Ельскага краязнаўчага музея. Тут экспануецца яго карціны, грамата за ўдзел ва Усесаюзнай выстаўцы, дыплом лаўрэата- удзельніка першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных 1975- 1977 гг. Ёсць тут і кніга “ Міхась Засінец” з апісаннем рэпрадукцыяй на рускай, англіскай і нямецкай мовах.

Міхаіл Мікалаевіч Засінец памёр у 1982 годзе.

Кашэвіч, Т. З глыбокіх крыніц / Т. Кашэвіч // Памяць. – Мінск: Ураджай, 2002. – 419 с.

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека