Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

            Бабуля
            Малая хата, бохан хлеба,
            У пярэдняй груба, у задняй печ.
            Усё тут ёсць, усё як трэба,
            На месцы кожная тут рэч.
            І абразы вісяць святыя,
            Прыбраныя ў рушнікі.
            А побач здымкі, яшчэ тыя,
            Дзе два малыя хлапчукі.
            І цеплыня вакол людская
            Якой сагрэты ўвесь прастор,
            Жыве бабуля тут старая,
            Вядзе палескі разгавор.
            І льецца чыстая гаворка
            Пра войну, важкае жыццё,
            А на душы так прыкра, горка
            І неспакою пачуццё.
            За гэту мілую бабулю
            Што век шчыруе на зямлі,
            Лёс гартаваў яе, як кулю,
            А Бог памножыў яе дні.
            Яна і зараз усё працуе,
            З любоўю песціць агарод,
            Няхай Гасподзь яе ратуе,
            Аберагае ад нягод.
                                            Р. Бабчанок

На працягу 20 стагоддзя шмат чаго змянілася ў сялянскім побыце. Даматканыя ручнікі, абрусы, традыцыйны народны касцюм і яго асобныя элементы замянілі фабрычныя вырабы. Аднак беражлівыя жыхары вёсак збераглі шмат старых рэчаў, таму што разам з імі жыве памяць аб тых, хто іх зрабіў, аб нашых продках. У цяперашні час усе гэтыя прадметы даўніны: ручнікі,  абрусы, прасціны набылі статус твораў беларускага народнага мастацтва. Вярнуць іх у сучаснае жыццё, раскрыць перад землякамі талент і майстэрства продкаў, своеасаблівасць і прыгажосць зробленых сваімі рукамі вышыванак, здзівіць ажурнай разнастайнасцю карункапляцення і было мэтай стварэння экспазіцыі “Майстэрства і натхненне”. Зараз калекцыя Ельскай раённай цэнтральнай бібліятэкі налічвае больш 200 экспанатаў. Асаблівую цікавасць і захапленне выклікае калекцыя вышываных фартухоў і абрадавых ручнікоў.
            На сёняшні дзень – гэта самы вялікі збор традыцыйных рэчаў сялянскага побыту і элементаў народнага аддзення Ельшчыны. І што характэрна, знайсці два аднолькавыя фартухі ці ручнікі не атрымаецца, кожны эксклюзіўны і існуе ў адзіным экзэмпляры. Нават калі і падгляне майстрыха ў суседкі які-небудзь малюнак, то пакуль зробіць свой ручнічок ці фартушок, пераробіць яго на свой лад так, што ўжо складана знайсці ўзор, які натхніў жанчыну.
            Шкада, але назаўжды адыйшоў той час, калі дзяўчаты рыхтавалі сабе пасаг сваімі рукамі, калі маладая жонка павінна была прынесці ў дом мужа не менш 7 ручнікоў. У скрыні з пасагам дзяўчыны павінна было знаходзіцца 12 фартукоў і ў кожнага з іх было сваё прызначэнне: ручнік, як абярэг, асобны фартух на кожны з 12 асноўных рэлігійных святаў.
            У жаночым народным касцюме гэтай дэталі ўдзялялася асаблівая ўвага. Фартух прадмет гонару кожнай жанчыны, бо гэта першы элемент аддзення, які яна зрабіла сваімі рукамі.  
            Фартух – гэта абярэг жаночага пачатку. Менавіта ён адлюстроўваў майстэрства, густ і сапраўдны талент рукадзельніцы. Ніз фартушка, часцей за ўсё, упрыгожваўся карункамі, як ручной, так і фабрычнай работы. Канцы ручнікоў таксама былі аздоблены карункамі, якія на Ельшчыне маюць назву “зубы”, а ў вёсцы Карма Ельскага раёна гэты элемент дэкора называюць “рушэўка”. Адрозніваецца ў гэтай вёсцы і форма занавескі для Чырвонага кута ў сялянскай хаце. Кармянскі кут уяўляе сабой суцэльнае палотнішча, расшытае вяночкамі ці букецікамі кветак, альбо асобнымі вялікімі кветкамі. Верх занавескі абавязкова ўпрыгожаны аборкай з зубчатымі краямі, абвязанымі каляровай ніткай. Цікава, што на Ельшчыне такую каляровую нітку называюць “гарынью”.
            Вось і гараць яркія, цёплыя, рознакаляровыя, як вясёлка, вышытыя ўзоры на фартухах, ручніках і сарочках. Кожная рэч нібы перадае энэргетыку і настрой кожнай майстрыхі. І гледзячы на гэту прыгажосць, паволі пачынаеш адчуваць годнасць за тое, што ты маеш  дачыненне да гэтага цуда, бо з’яўляешся часцінкай сваіх продкаў.

З сівой даўніны, ад прашчураў нашых
            Уецца, цягнецца нявідная ніць.
            І нітачкай той распісана багата,
            Каб продкаў сваіх не змаглі мы забыць.
            Вось гэты ручнік вышывала бабуля,
            А гэты фартух – яшчэ маці яе.
            І кожны ўзорык, нібыта зязюля,
            Куе пра свой час, каб данесці ўсё мне.
            Зіхцяць незабудкі тут крыжыкам роўным,
            Спакойную ўпэўненасць узор гэты нёс.
            А тут вышыванка, як быццам няпоўна –  
            Напэўна спіной павярнуўся ўжо лёс.
            Дрыготкай рукою, пры смольнай лучыне
            Сцяжок за сцяжком вышывае ігла,
            Пра горкую долю ў халоднай хаціне,
            Пра тое каханне, што не зберагла.
            Успомніўся мілы, што недзе ваюе,
            І ўраз з-пад іголкі ляцяць галубы.
            Няхай ён успомніць, няхай ён пачуе,
            Няхай ён вярнецца дадому жывы!
            А гэты ўзор, як напоўнены жалем,
            Схіліліся кветкі ў далонях журбы,
            Чарнобыль ліхі ўжо пранёсся над краем –
            Няма роднай вёскі, а толькі дубы.
            Усе вышыванкі для нас дарагія,  
            Бо кожна нясе ў сабе памяці след,
            Стаяць прад вачыма ўсе родныя, тыя,
            Што нас баранілі ад гора і бед.

                   * * *
            На вечную памяць ад іх засталіся
            Яскравыя кветкі ў гладзь і ў крыжы.
            Ты іх не забудзь, ты за іх памаліся,
             І дзецям сваім ты пра іх раскажы.
                                                            Г. Трафімава

                                    <1> <2>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добринская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

  Старовысоковская сельская библиотека