Яндекс.Метрика ГУК "Ельская районная центральная библиотека"

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

<1> <2> <назад>

Што ж азначае назва Ельск?

У дарэвалюцыйных рускіх гістарычным і геаграфічна-старажытных крыніцах звестак аб старажытным перыядзе гісторыі Ельска амаль няма. У лепшым выпадку ўказваецца, што гэтае мястэчка па дарозе з Сурча на Мазыр вядома з пачатку XVI стагоддзя. Адна з найважнейшых польскіх дарэвалюцыйных крыніц – “Геаграфічны слоўнік Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін” ( т. 3. Варшава, 1882) сцвярджае, то ў старажытнаславянскія часы Ельск з’яўляўся цэнтрам тэрыторыі падуладнай “варажскім” князям, а патомкі гэтых правіцелей – выхадцаў з зямлі прыбалтыйска-палабскіх ці паморскіх славян называліся “князямі Ельскімі”. Старажытны род гэтых князяў даўно згас.

Адна з бліжэйшых да Ельска вёсак называецца Княжабор’ер. Цікава, якому князю (ці князям) належыў влікі бор (лес), побач з якім размешчана вёска?..

З пачатку XVI стагодзя Ельскам валодалі прадстаўнікі зусім іншага роду – Спадаў, якія перасяліліся з Францыі па прычыне рэлігійных ганенняў. Прадстаўнікі гэтага роду рассяліліся ў розных мясцінах Польшчы, Літвы і Беларусі і атрымалі новыя прозвішчы ад назваў тых мястэчак і гарадкоў, якімі сталі валодаць. Ельск стаў “гняздом” новых уладароў Ельскіх, але продкі гэтах магнатаў былі французамі па паходжанню.

Польскі “Геаграфічны слоўнік…” указвае, што яшчэ ў канцы XVІІ і ў пачатку XVІІІ стагоддзяў Ельск так і называўся Ельскам, а яго ўладальнік Юзаф Стэфанавіч Ельскі з’яўляўся ў той час мазырскім старастам. Але потым нечакана замест назвы Ельск пачало выкарыстоўвацца найменне Каралін.

У XVІІІ стагоддзі (відаць, у першай яго палове ці ў сярэдзіне стагоддзя) Ельск перайшоў ад Спадаў-Ельскіх да прадстаўнікоў іншага роду – Аскеркаў. Аскеркі, дарэчы, валодалі, згодна с “ленным правам”, Нароўляй, якая да 1764 года засталася каралеўскай уласнасцю і здавалася Аскеркам, так сказаць, у часовае карыстанне. Відаць, нехта з Аскеркаў выкупіў Ельск у Спадаў-Ельскіх. Не выключана, што адзін з новых уладальнікаў насіў імя Караль, а яго сын ці ўнукі, жадаючы ўвекавечыць бацьку ці дзядулю, вырашылі вырашылі перайменаваць сваё мястэчка Ельск у Каралін. Праўда, мясцовае ельскае паданне расказвае што ў аднаго з Аскеркаў нарадзілася дачка Караліна; у гонар новароджаннай як быццам і адбылося перайменаванне населенага пункта.

У 1886 годзе даведнік “Волости и важнейшие селения Европейской России. Выпуск V. Губернии Литовской и Белорусской областей» падае дзве назвы мястэчка – Каралін і Ельск. У той час у мястэчку было 44 двары, пражывалі 272 чалавекі, меліся праваслаўная царква, сінагога, капліца, школа, паштовая станцыя, вінакурны заводзік і 3 гандлёвыя крамы.

Пасля пачатку першай сусветнай вайны ельчукі (так спрадвеку называюць самі сябе жыхары Ельска; згодна з першым усерасійскім перепісам 1897 года, насельніцтва Ельска складалася з 600 чалавек) звярталіся з прашэннем да губернатара Мінскай губерні, каб мястэчку было афіцыйна вернута яго папярэдняе найменне – Ельск. Але вяртанне назвы адбылося толькі ў савецкі час, у 1931 годзе. Што ж азначае назва Ельск?

<1> <2> <назад>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека