Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

<1> <2> <3> <4>

                                 Д
    Дзелянкі – так санюкоўцы называюць месца пасадкі дубовага і грабавага лесу.

                                Ж
    Жэлонскі мост
– урочышча за вёскай Кавалі, сваю назву атрымала ад назвы ракі Жэлонь.

                                 З
    Загароўская гара
– сваю назву ўрочышча атрымала ад прозвішча жыхара вёскі Засінцы Загароўскага. У свой час на гэтай гары стаялі ў стойле каровы.
    Засінцаўскія пакосы
– зараз на гэтым месцы знаходзіцца паша, а раней, напэўна, у вёсцы Засінцы тут былі самыя буйныя сенажаці.
    Змітрыцкая
– так жыхары вёскі Санюкі называюць палянку ў лесе, дзе засталіся рэшткі былых палёў, якія некалі абрабляліся вяскоўцамі.

                                 К
    Каверток
– зусім недалёка ад Зашыр’я ёсць вельмі маляўнічы і незвычайны куток. Тут раней за ўсіх распускаюцца кветкі. І квітнее іх вялікае мноства. Падснежнікі і адуванчыкі, сон-трава і купальніца… З ранняй вясны і да позняй восені дыван з кветак упрыгожвае гэта дзівоснае месца. Сюды здаўна любяць прыходзіць дарослыя і дзеці. Старыя людзі назвалі гэта месца – Каверток.
    Кайдобы
– урочышча мае такую назву таму, што на гэтым месцы былі жэлаб і калдоб і ў іх заўсёды стаяла вада (в.Засінцы).
   
Казённы лес – панскі або царскі лес. Як гавораць жыхары вёскі Падгалле да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэты лес забаранялася хадзіць сялянам дзеля збору ягад, грыбоў, нарыхтоўкі дроў. Уладальнікам гэтага лесу быў пан.
   
Каркуцы – гэта быў хутар, дзе жыло некалькі пакаленняў вялікай сям’і. Урочышча атрымала назву ад іх прозвішча (в.Валаўск).
    Карлавае балота
– з успамінаў старажылаў вёскі Дабрынь мы даведаліся, што раней тут жыў пан, які меў сваіх сялян. Аднаго з іх звалі Карл. Аднойчы ён украў у пана мех збожжа і вырашыў схаваць яго ў лесе. А да лесу патрэбна было прайсці праз балацянку (месца, якое зарасло хмызняком і напоўненае вадою). Карл ішоў уночы і ўтоп, а мех з зернем так і ляжаў на купіне.
    У наш час гэтыя мясціны асушылі і пусцілі ў севаабарот гаспадаркі. А вось назва так і засталася – Карлавае балота.
    Касцелішча
– узгорак у вёсцы Санюкі з рэшткамі старых панскіх польскіх могілак. Кажуць, што ў даўнія часы там стаяў касцёл і таму пайшла такая назва.
    Косцераў дуб
– побач з вёскай Зашыр’е была дзіўная мясціна і раслі там пяць вялізных дубоў. У адным з іх было вялікае дупло. У той час жыў чалавек, якога звалі Косця. І вымушаны быў гэты Косця хавацца ад лютага пана ў гэтым дупле. Аднойчы схаваўся ён у гэтым дупле і, па аповедам старажылаў, пазбег смяротнага пакарання. З цягам часу з пяці дубоў застаўся адзін, а гэту мясціну з таго часу людзі сталі называць Косцераў дуб.
    Крыніца
– так называюць мясцовасць вакол крыніцы (в.Санюкі).

                                  Л
    Лісіны востраў
– калі ехаць ад Зашыр’я па лясной дарозе ў бок вёскі Валаўск, а потым ісці па сцяжынцы наперад, можна натрапіць на невялічкі востраў сярод балота. Старыя людзі кажуць, што калісьці гэта месца славілася вялікай колькасцю ліс. Гэта быў аблюбаваны куток паляўнічых. Ні адзін з іх ні разу не вяртаўся дамоў з гэтага вострава без здабычы. Адсюль і назва – Лісіны востраў.
    Ляскі
– сярод балот, на ўзвышшы, рос невялікі лясок. Ад гэтага і пайшла назва гэтага ўрочышча (в.Падгалле).

    Ляхаўшчына – такую назву атрымала ўрочышча ў вёсцы Санюкі, дзе некалі жылі палякі.

                                 М
    Малуша
– урочышча атрымала назву ад імя дачкі пана Азеля: Малушкі, якому некалі належала гэта мясцовасць. Праз некаторы час пан прадаў лес перасяленцам з Кіеўскай губерніі. Лес людзі высеклі, выкарчавалі і атрымалі поле, луг і толькі назва мясцовасці нагадвала аб былым уладальніку (в.Дзвіжкі).
    Мар’іна хата
– у гады вайны на гэтым месцы  была пабудавана хата, у якой жыла мастачка Марыя Клімава. Менавіта яе імя дало назву ўрочышчу (в.Засінцы).
    Масееў круг
– лугавіна, якая некалі належала чалавеку па імені Маісей (в.Санюкі).
    Млынок
– гэтае ўрочышча знаходзіцца за вёскай Грышы. Тут некалі знаходзіўся млын, адсюль пайшла і назва.

<1> <2> <3> <4>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека