Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

<1> <2> <3> <4>

                                   А
    Альшанцы
– у гэтым месцы расце шмат кустоў алешніка, адсюль і назва (в.Засінцы).
    Анзельмаўка – атрымала сваю назву ад імя немца Анзеля, якому належалі гэтыя землі. (в. Роза Люксембург).

                                 Б
   Белае балота
урочышча, якое знаходзіцца ў 3 км. ад вёскі Санюкі. Вясной там цвіце шмат белых пушыстых кветак.
   Белагор’е – атрымала сваю назву ад таго, што ў гэтай мясцовасці, недалёка ад вёскі Валаўск, ёсць вялікая гара з белага пяску.
   Бензін лес
– па ўспамінах жыхароў вёскі Зашыр’е калісь, вельмі-вельмі даўно, на гэтым месцы быў вялікі лес, у якім расло шмат розных дрэў. Людзі аблюбавалі гэты куток дзеля жыцця. Дзеля таго, каб распрацаваць тут палі, яны вырубвалі лес і палілі яго, а каб попел не прападаў дарэмна, выкарыстоўвалі яго, як угнаенне. Пазней людзі сталі прадаваць попел багацеям і зараблялі на гэтым грошы. Аднаго такога чалавека, які прадаваў багата попелу, звалі Бенза. Гэтай справай ён займаўся ўсё жыццё. Адсюль і назва – Бензін лес.
    Берасцяная печ
– як успамінаюць старажылы вёскі Засінцы, назва пайшла ад таго, што ў лесе была зроблена печ і ў ёй з берасты гналі дзёгаць.
    Боркі
– як успамінаюць жыхары вёскі Дзвіжкі, раней гэтыя землі належалі пані Какуранавай і населялі іх выхадцы з Заходняй Беларусі: палякі. З недарэчнага спалучэння гэтых назваў і атрымала назву гэтае ўрочышча.
    Брадкі
– такую назву мае нізіннная мясцовасць, дзе пераходзілі балота ў брод (в.Санюкі).
    Бярэзавае
– калісьці, яшчэ да рэвалюцыі, пражывала ў вёсцы Кочышчы сям’я Кручка Макара Мікіціча. Глава сям’і быў вельмі добрым майстрам і ладным гаспадаром. Аднойчы вырашыў ён пераехаць з Кочышч на хутар і пабудаваць сабе хату. Але на месцы, якое ён выбраў, рос вялікі і густы бярэзнік. Але гаспадар не баяўся цяжкасцей і пачаў карчаваць лес. Патроху-патроху ён расчысціў дзялянку і пабудаваў сабе сядзібу, розныя пабудовы і пачаў там жыць. На хутары дзед выкапаў калодзеж і ў гэтым калодзежы была вельмі смачная вада. Хутара даўно ўжо няма, застаўся толькі калодзеж і назва “Бярэзавае”.

                                 В
    Варына палянка
– па паданню, якое існуе ў вёсцы Дабрынь, тут рос некалі лес. Пахатнай зямлі было мала і людзі разраблялі ў лесе палянкі, сеялі там збожжа альбо бульбу. На адной з такіх палянак, пад час жніва,  і нарадзіла дачку Вара. З тых часоў і пайшла назва “Варына палянка”.
    Васілеўскія – урочышча з такой назвай знаходзіца недалёка ад вёскі Санюкі. Гэта лугавіна каля лесу, якая калісьці належала нейкаму Васілю.
    Верхаў
– справа ў тым, што з вёскі Падгалле, якую акружалі балоты, былі відны толькі вярхі вялікага лесу. Ад гэтага і пайшла назва ўрочышча.

    Верхаў – урочышча з такой назвай ёсць і ў вёсцы Засінцы, а называецца так таму, што знаходзіцца зверху над полем.
    Ваўчкоў круг
– па успамінах старажылаў вёскі Засінцы урочышча атрымала сваю назву, таму што там вадзілася шмат ваўкоў.

                                 Г
    Гайка
– урочышча ля вёскі Засінцы атрымала сваю назву ад вузкакалейкі, якая была загачана насыпам для яе пабудовы.
   
Гало назва пайшла ад таго, што на гэтым месцы калісьці было”голае” балота і нічога на ім не расло (в.Валаўск).
    Гарадзішча – невялікі пагорак у полі ля вёскі Санюкі. Магчыма калісьці, там было  старажытнае паселішча людзей.
    Грабнік
– такую назву мае месца, якое знаходзіцца паміж Зашыр’ем і Прачомышлямі. У мінулым тут рос лес з адных грабаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы, пад час адступлення, замініравалі амаль увесь гэты лес. Дзеці, гуляючы ў лесе, знайшлі гэтыя міны. Яны мала ўяўлялі сабе, што знайшлі смяротныя цацкі. І здарылася трагедыя: дзеці падарваліся на мінах.
    Зараз на гэтым месцы поле, але людзі яго ўсяроўна называюць “Грабнікам”.
    Груд
– так жыхары вёскі Санюкі называюць невялікі луг на ўзвышанай мясцовасці.

<1> <2> <3> <4>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека