Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

<1> <2> <3> <4>

                                Н
    Найманаўка
– атрымала сваю назву ад прозвішча немца Наймана, які прыдбаў гэты кавалак зямлі (в. Роза Люксембург).

                                П
    Панскае – такую назву мае лес, які расце ля вёскі Дабрынь. Гавораць, што раней тут жыў пан і гэты лес належаў менавіта яму.
    Панскі садок
– так называюць месца у вёсцы Санюкі, дзе раней жыў панскі эканом.
    Панцялеіха
– урочышча атрымала сваю назву ад прозвішча Панцялееў. Гэты чалавек раней обо жыў, або працаваў у гэтых мясцінах (в.Засінцы).
    Першы лес
– такую назву атрымаў бліжэйшы да вёскі Санюкі лес.
    Печкі – так называецца нізіна з ямамі ў дубовым лесе. Па ўспамінам старажылаў вёскі Санюкі некалі там выраблялі дзёгаць.
    Печы
– так жыхары вёскі Дабрынь называюць хваёвы лес. Распавядаюць, што ў мінулым тут былі печы у якіх варылі смалу, якую тут і здабывалі.
    Пратаўка
– назва паходзіць ад бел. слова праць.  Як успамінаюць старажылы вёскі Засінцы раней ля рэчкі быў Ніжылаў луг, дзе мылі бялізну.
    Пятрыцкая
- так жыхары вёскі Санюкі называюць палянку ў лесе, дзе засталіся рэшткі былых палёў, якія некалі абрабляліся вяскоўцамі.

                                Р
    Равок
калісь, яшчэ да вайны, паміж вёскамі Млынок і Данілаўка была вырыта вялікая канава. Яна была вельмі глыбокая, з крутымі берагамі і перайсці з аднаго берага на другі было немагчыма. Канава была як сапраўдны роў. І людзі назвалі гэтае месца “Равок”. З якой мэтай ён быў вырыты, амаль ніхто не памятае. Вестак аб гэтым вельмі мала. Старажылы кажуць, што мясціны там былі балоцістыя. Калі вясною раставаў снег, альбо ішлі моцныя праліўныя дажджы, роў ратаваў ад патаплення, уся вада сабіралася з палеткаў і сцякала ў яго. А калі было засушлівае лета, сюды хадзілі па ваду дзеля паліву. Аднойчы на адным з берагоў заўважылі крыху відны ручаёк. Раскапалі зямлю і вырылі ямку, вада бруілася з-пад зямлі. Добрыя людзі ўкапалі туды драўляную дзежку, павесілі кружку і сталі хадзіць да “Раўка” па крынічную ваду. А яна была вельмі халоднай, смачнай і празрыстай.
    Зараз гэты роў зусім не глыбокі, парос лесам, кустамі ажыны, травой.
    А крынічка і цяпер бруіцца і колькі б не чэрпаў з яе вады, яна хутка напаўняецца (в.Млынок).
    Рэбедавы штаны
– існуе вельмі цікавае паданне аб гэтай назве. У вёсцы Дабрынь славіўся сваім майстэрствам каваль Канавод Рыгор, але ніхто не хацеў ведаць яго сапраўднае прозвішча, усе звалі Рэбедам. Гэтая мянушка перайшла да яго ад дзеда. Верхняя вопратка тады шылася з сукна, якое ткалі з воўны. Гэтае сукно валілася і выкарыстоўвалася для пашыву вопратак. На вопратку дзеда Рыгора не хапіла сукна чорнага колеру і на спіне ўставілі белы клін. Радасць ад абноўкі была нядоўгай, бо разам з белым клінам прыставілі і мянушку “Рэбед” (у значэнні адносна прыметніка “рабы”). Рэбедамі сталі называць увесь род Канавода Рыгора, які таксама ўнёс свой уклад у гісторыю вёскі. У пачатку 20-х гадоў ён жыў на хутары, меў некалькі дзесяцін зямлі. Але большая частка яе была заросшая хмызнякамі, пасярод якіх існавала балацянка. Колькі сіл прыйшлося укласці, каб адваяваць у прыроды гэты кавалак зямлі. І калі на ім, на здзіўленне людзям, закрасавала жыта, апошнія не прамінулі заўважыць: “Цудоўнае жыта ўрадзіла ў “Рэбедавых штанах”. І сапраўды, гэтае поле нагадвала форму штаноў.

                               Т
    Татарскі брод
і Татарская горка – па ўспамінам жыхароў вёскі Валаўск праз   гэтыя мясціны праходзіла татарскае войска ў часы татара-мангольскага іга.
    Толшч
– жыхары вёскі Засінцы гавораць, што назва пайшла ад таго, што ў гэтай мясцовасці расло шмат вялікіх і тоўстых у абхваце дубоў.
    Тхарынец
– урочышча атрымала назву ад таго, што ў далёкім мінулым у гэтым месцы вадзілася шмат тхароў (в.Валаўск).

                               Х
    Хмаленскі круг
– раней у гэтай мясцовасці быў хутар і належыў ён чалавеку па прозвішчу (мянушцы) Хмаль ці  Хмаля. Гэтае месца вельмі багатае на ягады і быццам вабіць жыхароў вёскі Дабрынь сваёй прыгажосцю: “Паглядзіце на лясны дзівосны свет!”

                               Ч
    Чырвонае
– раней, як гавораць с таражылы вёскі Валаўск, тут расло шмат каліны і рабіны. І калі ягады спелі усё наўкол чырванела.

                               Ш
    Штаны
– на гэтым месцы было поле, зробленае па форме штаноў (в. Засінцы).

                               Ю
    Юркаў круг
– сёння гэта луг, дзе мясцовыя жыхары займаюцца выпасам свойскай жывёлы. А раней, як успамінаюць старажылы вёскі Дабрынь, на гэтым месцы было поле селяніна Юркі. У яго было шмат зямлі, некалькі працаўнікоў-сялян, валы, якія

<1> <2> <3> <4>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека