Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции
О нас Немного истории

Краязнаўчы праект “Зямля бацькоў – майго жыцця крыніца”

      

                              Аўтар:  бібліятэкар

                   Глухатарэнка Людміла  Фёдараўна

                           Санюкі, 2012
2013 г.г.

                      

У Санюкоўскай сельскай бібліятэцы існуе краязнаўчы куток, у якім сабраны матэрыялы аб
в.Санюкі і Ельскім раёне

                  

          Калыханкі

             ****

Ходзіць коцік па плату,

Носіць дзеткам драмату.

Усім дзеткам прадаваў,

А Аленцы дарам даў.

 А-А-А, А-А-А.

 

Ах ты, коцічак-каток,

У цябе мякенькі жваток,

Цёпленькія лапкі,

На лапках царапкі.

Прыйдзі, коцік, начаваць

Маю доньку калыхаць.

А-А-А, А-А-А.

 

А я коціку-кату

За работу заплачу:

Дам яму я малачка

І кусочак піражка.

А-А-А, А-А-А.

 

Пайшоў коцік пад масток,

Злавіў рыбку за хвасток,

Ці самому з’есці,

Ці Ленцы аднесці?

Думаў-думаў мой каток,

Укусіў адзін разок.

І панёс дадому

Дзіцятку малому.

А-А-А, А-А-А.

 

Палез коцік на палаткі,

Адмарозіў коцік лапкі.

Недзе катку дзецца,

Лапачкам пагрэцца.

Хадзі к нам ты памурлыкай,

На дзіцятка сон наклікай.

Мая донька будзе спаць,

Будзе спаць і падрастаць.

А-А-А, А-А-А. 
(Запісана ад Ахраменка Марыі Міхайлаўны,в.Санюкі)


Калыханка

 

Спі мае дзіцятко,

Мае галубятко,

Мае кацянятко,

Мае зайчанятко.

А-А-А, А-А-А.

 

Спі мае дзіцятко,

Мае дарагое,

Спі мае дзіцятко,

Мае залатое.

А-А-А, А-А-А.

 

Хай салодка спіцца,

Праганю начніцу

Спі мае маленькае,                  

Мае залаценькае.

Спі мае маленькае,

Мае даражэнькае.

 А-А-А, А-А-А.
(Запісана ад Сарочанка Вольгі Раманаўны, 1920 г.н.)

 

Калыханка

 

Пайшоў каток у лясок,

Прынёс каток паясок,

Пайшоў каток на ганачак,

Прынёс каток абараначак,

Пайшоў каток у лавачку,

Прынёс каток булавачку,

Пайшоў каток на рынак,

Прынёс каток пярынак,

Пайшоў каток на таржок,

Прынёс каток піражок.(
(Запісана ад Венцаль Ганны Фёдараўны, 1916 г.


                ˂1˃ ˂2˃ ˂3˃ ˂1˃˂2˃˂3˂4˃ ˂5˃ ˂6˃




          
   












 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека