Яндекс.Метрика ГУК "Ельская районная центральная библиотека"

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

<1> <2> <3> <4> <5>

За якія грахі перад дзяржавай, за якія правіннасці перад аднавяскоўцамі іх так пакаралі? Забралі нажытае за ўсё жыццё, вывезлі на верную пагібель у таёжны край. Ды і якое там было ў іх ба-гацце? На гэта няма адказу і сёння. А былі ж гэта руплівыя гаспадары, добрасумленныя людзі, разумныя працаўнікі. Мала яны ведалі адпачынку: аралі, сеялі, гадавалі жывёлу, расцілі хлеб, былі добрымі будаўнікамі. Таму і жылі крыху лепш, чым астатнія. Быў у іх заўсёды кавалак хлеба на стале, а да яго, у святы ды касавіцу, — кавалак сала. Гэта і выклікала зайздрасць тых, хто не любіў працаваць.

Не выратаваў Дзянісава П. В. ад высялення зварот жыхароў вёсак Некрашоўка і Кузьмічы да органаў улады, у якім яны 30 красавіка 1930 года прасілі не высылаць яго сям'ю, так як "ён ніколі не быў ворагам Савецкай улады, працаваў разам з другімі, ніколі не быў багаты, не меў машын, не карыстаўся наёмнай працай..."

Пад зваротам было 64 подпісы, завераныя членамі Качышчанскага сельскага Савета, жыхарамі вёскі Некрашоўка — Гудам Андрэем Цітавічам і Капачом Кирылай Маркавічам, старшынёю і сакратаром Савета.

Трагічны лес гэтых двух членаў сельсавета ў далейшым часе. 11 сакавіка 1938 года ў г. Мазыры на падставе несапраўдных фактаў Гуд А. Ц. быў расстраляны як вораг народа. Капач К. М. цёмнай асенняй ноччу 1931 года быў сустрэты невядомымі людзьмі на дарозе Чэрцень-Некрашоўка (вяртаўся з сялянскага сходу ў суседняй вёсцы). Яго завялі ў лес, жорстка збілі, знявечылі твар — адрэзалі вушы, І адпусцілі. Да самай смерці над ім насміхаліся аднавяскоўцы, якія не разумелі ўсяго складанага перажытага часу.

Калектывізацыя працягвалася. Не ўсе жыхары вёскі адразу ўступілі ў калгас. Прыглядваліся, разважалі. А органы мясцовай улады чакаць не хацелі. I каб паскорыць тэмпы калектывізацыі дварам "заможных" сялян-аднаасобнікаў даводзіліся высокія нормы абавязковых паставак дзяржаве селыаспрадуктаў, павялічаныя ў два-тры разы размеры грашовых падаткаў.

Не ўсе вытрымлівалі гэта — хто ўступаў у калгас, а хто пакідаў вёску. У архівах можна знайсці рашэнне райвыканкома тых гадоў аб павышэнні падатку на "заможнага" Дзянісава Пятра Іванавіча і шэсць яго аднавяскоўцаў да 200-300 рублёў. А гэта былі ў той час вялікія грошы. Захаваўся і такі дакумент-пратакол групы грамадзян вёскі (усяго 20 чалавек), у якім абвінавачваўся ўладаю і аднавяскоўцамі Дзянісаў Іван Прохаравіч, які не жадаў уступаць у калгас, а зарабляў грошы на будаўніцтве маста, трымаў у сваім доме родзічку, якую лічылі батрачкай. Адчуваючы, што гэта папярэднічае высылцы з вёскі "ў іншыя месцы", Днянісаў I. П. пачаў хавацца ў лесе, ці працаваў на сезонных работах у другіх раёнах. Дома заставалася хворая жонка і пяцёра дзяцей.

Як "вораг народа" (не ўступаў у калгас) быў накіраваны на будаўніцтва канала Масква-Волга Капач Аркадзь Якаўлевіч. А ў 1937-1938 гадах зніклі яшчэ некалькі вяскоўцаў. Поаз некаторы час стапа вядома, што былі расстраляны ў Мазыры Малашчанка Павел Аляксеевіч і Днянісаў Яўхім Трафімавіч. Дзесяць год пазбаўлення волі атрымаў 65-гадовы Дзянісаў Кузьма Аляксеевіч, які ў 1942 годзе памёр у Мардоўскіх лагерах. Яшчэ некалькі чалавек было асуджана на працяглы тэрмін лагераў.

Страшную і нікчэмную ролю ў гэтай справе адыграў аднавясковец. ён выдаваў людзей карным органам як "ворагаў народа". Прозвішча яго не называем таму, што дзесьці жывуць яго дзеці і ўнукі.

Калгас у Некрашоўцы у 1937 годзе назвалі "Абарона Саветаў", так як Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Чарвякоў Аляксандр Рыгоравіч, чыё імя насіла гаспадарка, быў таксама аб'яўлены "ворагам народа" і… расстраляны.

А жыццё ў вёсцы ішло сваей чаргою. Людзі прывыкалі да сваей новай долі. Вучыліся жыць у калектыўных формах арганізацыі працы, хаця плацілі за гэта вельмі мала. У гэтыя гады было праведзена сеяленне ўсіх хутароў у адзін калгасны цэнтр. У вёсцы паявіліся дзве новыя вуліцы. I тут не абышлося без насілля. Некаторых хутаран перавозілі на новае месца жыхарства з усімі пабудовамі за 200-300 метраў ад новай вуліцы, каб была прамыя лініі дамоў, ды яшчэ брыгадзіру,— было бліжэй хадзіць і аддаваць загады на работу. А чаго каштавала такое перасяленне людзям, ніхто не хацеў лічыць.

<1> <2> <3> <4> <5><выбор н/п>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека