Яндекс.Метрика ГУК "Ельская районная центральная библиотека"

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции

<1> <2> <3> <4> <5>

1940 год. Ішло асушэннё балот у раёне. Некрашоўка не была ў баку. На дзесяткі кіламатраў працягнуліся пракапаныя людзьмі канавы, насыпана каля кіламетра дамб, якія адгарадзілі частку поймы Чэртня ад балот. Работы перапыніла вайна...

Дзесяткі мужчын у 1941 годзе былі мабілізаваны на абарону Айчыны. Падлеткі і старэйшыя мужчыны пагналі калгасную жывёлу ў глыбокі тыл. У вёсцы засталіся мужчыны больш пажылога ўзросту, якіх не паспелі мабілізаваць у армію. У канцы жніўня 1941 года ў вёсцы часова пасялілася некалькі ваеннаслужачых, якія не выйшлі з акружэння І чакалі, калі пройдзе небяспека. У вёсцы наладжвалася некаторая падпольная работа: былі знішчаны масты праз Чэрцень і Славечна, разбурана лінія тэлефоннай сувязі. Старастам вёскі па заданию падпольшчыкаў стаў мясцовы каваль Малюк Іван Максімавіч, які не толькі імкнуўся сарваць, але і сабаціраваў выкананне загадаў нямецкіх улад, за што быў расстраляны разам з усёй сям'ёй.

Ужо ў першую ваенную зіму паявіліся ў вёсцы ахвяры акупантаў. У Ельску за падпольную дзейнасць былі павешаны Дзянісаў Міхаіл Цітавіч і салдат-акружэнец. Жыў ён у вёсцы нядоўга, прозвішча яго ніхто не памятае. На чыгуначным праездзе, каля вёскі Багуцічы быў жорстка пакараны карнікамі Капач Мікалай Аўрамавіч. Летам 1942 года некалькі хлопцаў і дзяўчат былі вывезены на работу ў Германію.

Восенню 1942 года ў партызанскія злучэнні Каўпака і Сабурава, якія прыйшлі з бранскіх лясоў на Палессе, у мясцовы партызанскі атрад пайшлі ваяваць больш дзесяці аднавяскоўцаў. Дзянісаў Васіль Пятровіч быў назначены начальнікам штаба атрада, яго брат Міхаіл — памочнікам камісара атрада па камсамолу. Можна заўважыць: ні адзін (!) з жыхароў вёскі не пайшоў у паліцыю і на другую службу фашысцкім уладам, хаця і праводзілася вярбоўка. Пажылыя мужчыны, якія засталіся ў вёсцы — Малашчанка Прохар Аляксеевіч, Мазоль Аляксей Паўлавіч, Капач Аркадзь Якаўлевіч і іншыя вельмі часта па начах праводзілі да чыгункі і шасейнай дарогі Мазыр—Оўруч групы партызанскіх падрыўнікоў. 8 кастрычніка 1943 года за ноч яны правялі праз гэтыя дарогі і далей на Захад 2-ое Малдаўскае партызанскае злучэнне, сфарміраванае на тэрыторыі Нараўлянскага раёна, кое дасягнула потым сваей дале-кай Радзімы.

Летам 1943 года карнікі спалілі ўсе хаты, калгасныя пабудовы, жорстка расправіліся з выпадкова трапіўшымі ім на вочы людзьмі. Застаўся цэлым толькі адзін дом. Жыхары вёскі хаваліся ў лесе, дзе будавалі зямлянкі і шалашы. Позняй восенню таго ж года мужчыны, якія яшчэ засталіся ў вёсцы, былі мабілізаваны і праз бліжэйшую лінію фронту адпраўлены ў франтавыя часці. У акружаючых вёску лясах жанчыны і старыя, дзеці, галодныя і халодныя, чакалі вызвалення. А па начах можна было ўсё часцей пачуць артылерыйскую кананаду, якая даносілася з боку Дняпра.

7 і 8 студзеня 1944 года праз Некрашоўку і Кузьмічы і далей на Кочышчы і Рамязы ўздоўж заходняга берага Чэртня ў глыбокі тыл праціўніка, выконваючы заданне — адрэзаць адыход Мазырскай групоўкі ворага ў заходнім і паўднёва-заходнім кірунку, прайшлі два кавалерыйскія карпусы савецкіх войск. 11 студзеня быў вызвалены Ельск. Але яшчэ доўгіх 16 месяцаў дзесьці працягвалася вайна, гінулі людзі. У Некрашоўку ішлі звесткі з фронту... А тут на папялішчах людзі тэрмінова капалі зямлянкі для жылля, аднаўляўся калгас. Першым старшынёй апошняга ваеннага года быў былы партызан Кошаль Я. Г., затым інвалід вайны Дзянісаў М. Ц.

Нарэшце прыйшоў радасны май 1945 года. Не для ўсіх ён быў радасным. Амаль палова некрашоўцаў, якія пайшлі на вайну, не вярнуліся. Старшы лейтэнант Панцэвіч Мікалай Васільевіч, камандзір батальёна, загінуў 11.09.1942 г. у баях на Паўночным Каўказе, яго брат, лейтэнант Аляксандр Васільевіч аддаў жыццё 14.10.1944 г. у баях за горад Рыгу. Ужо пасля Дня Перамогі, 13 мая, пры вызваленні Чэхаславакіі загінуў былы настаўнік еяржант Савановіч Цімафей Лявонавіч. Дзесьці на крывавых ваенных дарогах загінулі тры браты Дзянісавы, Мікалай, Рыгор, Іван Пятровічы, Капач Рыгор Якаўлевіч, Сарнаўкі Фядос Міхайлавіч, Дзянісаў Мікалай Аляксандравіч і іншыя адважныя героі з невялічкай палескай вёскі.

У жалобны спіс неабходна дабавіць яшчэ дванаццаць загінуўшых падпольшчыкаў, мірных жыхароў. Пакалечанымі вярнуліся з вайны маёр Дзянісаў Уладзімір Дзям'янавіч, удзельнік бітвы пад Арлом і Курскам, Малашчанка Мікалай Якаўлевіч, Драбянчук Уладзімір Аляксандравіч, Малашчанка Мікалай Апанасавіч.

<1> <2> <3> <4> <5><выбор н/п>

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека