Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции
О нас Немного истории

            Мясцовы дыялект

На мясцовы дыялект налажыўся адбітак розных моў: польскай, украінскай, яўрэйскай, бо прадстаўнікі гэтых нацыянальнасцей у былыя часы жылі на вёсцы.
       
Напрыклад: папорацца (укр.) – управіцца па гаспадарцы; распусціў пейсы, петлахі ( яўр.) – гэта значыць раскасмачаныя валасы; расклаў талмуды ( яўр.) – разлажыў шмат папер; у цябе не бліны, а маца; пся крэў
( польс.) – абраза;

        У некаторых словах замест літары «Я» ўжываецца
літара «А»: наеўса, напіўса, ўтаміўса. Замест літары «Ы» ўжываецца літара «У»: не можна вутрымаць, вудержаць, што яна вуделуе. Мышы – Мушы. У некаторых словах замест літары «А» ўжываецца літара «О»: тато, мамо, бабо, сястро, дзеўко, Галё, парасятко, цялятко, Людо.
        На жанчыну, незалежна ад узросту,  кажуць маладзіца. (старая маладзіца, а што сатварыла).
        Замест маё дарагое, маё  залатое – кажуць мае дарагее, мае залатэе.
        На куранят кажуць пуляняты і маняць – пулі-пулі.
        Катоў маняць – кацы-кацы.
        Звяртаюцца да чалавека  - мой ты галубок, мая ты залатая, браце ты мой.

   Словы з дыялекту санюкоўцаў
    Застудзіна – халадзец
    Смаркач – рыба-ёрш
    Вышкрабак – апошняе дзіця ў бацькоў
    Адмусаваць – пабіць ( я цябе змусую на горкае яблыко)
    Збузаваць – знасіць да пары абутак або адзежыну
    Лахамендрыкі – прысмакі
    Нягеглы – чалавек, ні на што не здатны
    Мурлаты – чалавек з адутлаватым, непрыгожым тварам
  Круглавіды – чалавек з прыемнымі рысамі твару,  пухлымі  шчокамі
    Ступа – непаваротлівая жанчына
    Гляўкеш – тоўсты, нязграбны чалавек

    Злепак – дзяўчына з непрыгожай фігурай

    Лядашчы – чалавек-гультай
    Напрыкронны – вельмі нахальны чалавек
    Навалокі – людзі, якія прыехалі з іншай мясцовасці
    Навотная скаціна – жывёла з іншай мясцовасці
    Прахадзімка – нахабная, пранырлівая жанчына
    Даўбешка, даўбень, надаўбень – чалавек, якому нічога не можна растлумачыць, «убіць» у галаву
    Крывотлівы – чалавек, які ўсіх абгаворвае, шукае ў кожным чалавеку нейкія недахопы
    Здырдзіўся – змерз, увабраў галаву ў плечы
    Неведало – бесталковы чалавек
    Тутака, тамака ( тут, там)
    Водзека ( тут)

       Мясцовыя мянушкі

З даўніх часоў самыя распаўсюджаныя прозвішчы ў Санюках – Назарчук і Сарочанка. У вёсцы ёсць некалькі людзей з аднолькавым прозвішчам, імем і, нават, імем па бацьку. Напрыклад, некалькі Мікалаеў Назарчукоў. Але цяжка памыліцца аб якім-небудзь чалавеку, бо амаль у кожнага ёсць свая мянушка. Мянушкі гэтыя ідуць з даўніх часоў, напрыклад: жыў некалі Хведар па мянушцы Сундук і ўвесь яго род называецца Сундукі, а ўнукі і праўнукі завуцца Сундучкі. Напрыклад, жонка яго звалася Сцепа Сундучыха, а нявестка – Люба Сундукова.

     У Санюках ёсць наступныя радавыя мянушкі, якія аб'ядноўваюць усю радню:
Салохі ( Коля Салоха, Галя Салоха і т.д.) – Салохамі называлі яшчэ іх продкаў;
Дзябы ;
Райдуны;
Крысы (Ніна Крысіха);
Тырбелі;
Базылі;
Гнедыя;
Раптаі;
Козы;
Гогшы;
Маларуі;
Байды (Настасся Байдзіха);
Вашыўкі;
Лімароўскія;
Бажкі;
Ментузы;
Еўдакі;
Багаметы ;
Цурабалкі;
Пратазіхі;
Ляхі;
Аўстрэйцэвыя;
Гейкі
        Акрамя радавых, існуюць і ўласныя мянушкі: Міцюнька ( як быў у дзяцінстве, так і застаўся Міцюнькай, хаця яму ўжо каля 80 гадоў), Валодзька, Колік, Генік, Танька ( таксама людзі ўжо сталага ўзросту). Пры размове пра нейкага чалавека часта не называюць яго імя і прозвішча, а кажуць: Дуня Валодчына, Коля Любчын, Вольга Іваніха, Сашык Пашчын, Марцін Сашык і г.д.


  Назвы ўрочышч в.Санюкі і іх паходжанне


        Касцелішча – узгорак, з рэшткамі старых панскіх польскіх могілак. Кажуць, што ў даўнія часы там стаяў касцёл і таму пайшла такая назва.

        Печкі – нізіна з ямамі  ў дубовым лесе. Па ўспамінам старажылаў некалі там выраблялі  дзёгаць.

        Панскі садок – мясціна дзе жыў панскі эканом.

        Першы лес – бліжэйшы да вёскі лес.

        Брадкі – нізінная мясцовасць, дзе пераходзілі  балота ўброд.

        Груд – невялікі луг на ўзвышанай   мясцовасці.

        Стары гранітны помнік на
Касцелішчах
        Масееў круг – лугавіна, якая калісьці належала чалавеку імя якога Маісей.

        Белае балота – балота, якое знаходзіцца каля 3 км ад вёскі. Вясной там цвіце шмат белых пушыстых кветак.

                                 Уурочышча «Белае балота»
        Крыніца – мясцовасць вакол крыніцы.
        Гарадзішча – невялікі пагорак у полі. Магчыма, калісьці там было паселішча людзей.
        Палянкі ў лесе пад назвамі – Змітрыцкая, Пятрыцкая – рэшткі былых палёў, якія абрабляліся жыхарамі вёскі.
        Ляхаўшчына – рэшткі хутару, на якім жылі палякі.
        Дзелянкі – пасадкі дубовага і грабавага лесу.
        Васілёўскія – лугавіна каля лесу, якая калісьці належала нейкаму Васілю.


                          ˂1˃ ˂2˃ ˂3˃ ˂4˃ ˂5˃ ˂6˃

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека