Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции
О нас Немного истории

У Санюках да Благавешчання не пачынаюць ніякіх палявых работ. Благавешчанне заўжды адзначаецца 7 красавіка і якая б цёплая вясна ні была – работы ў гародзе або ў полі не распачынаюцца. Людзі кажуць так: да Благавешчання пасееш  - усё роўна толку не будзе: ці памарозіць, ці пасушыць, ці згнаіць. Таксама не дазвалялася да Благавешчання гарадзіць новы плот. Калі хто распачынаў гэту работу, то на яго сварыліся і казалі: не гарадзі плоту, грэх да Благавешчання, бо загародзіш неба і летам не будзе дажджу.
(Запісана ад Венцаль Ганны Фёдараўны 1916 г.н.)

Мясцовыя восеньскія прыкметы

Калі выдасца добры ўраджай рабіны – то зіма чакаецца халоднай, марознай. Калі ў дзень Івана Поснага 14 верасня паляцяць журавы ў вырай, то зіма пачнецца рана. Бабіна лета пачыналася 14 верасня. Калі першы дзень бабінага лета будзе сонечны, то і ўсё бабінае лета будзе цёплае і сонечнае. Калі бабінае лета бывае сухое, то восень чакаецца мокрая. 21 верасня – малая Прачыстая. Колісь казалі: прыйшла Прачыстая – ўсялякаму лету канец. 27 верасня – здвіжанне. У гэты дзень стараліся ў лес не хадзіць, бо па павер’і ўсе вужы і гадзюкі ў гэты дзень спаўзаліся ў адно месца на зімоўку. Вачавідкі распавядалі, што бывала, хто ў гэты дзень пойдзе у лес, той натрапіць на такое месца, што вужы і гадзюкі паўзуць і паўзуць і няма дзе нагой ступіць. 21 лістапада -свята Міхайла. У гэты дзень уцяплялі на зіму вулеі з пчоламі.

Мясцовыя зімовыя прыкметы 

Пакуль з бярозы не ўпадзе апошні ліст – зіма ніколі не пачнецца, калі і будзе снег, то ён растане. Калі снег упадзе на мокрую зямлю, то ён ужо не растане і пачнецца зіма. Калі першы снег выпадзе сухі, а не мокры, то лета будзе добрым. Калі ў снежні вялікі іней, гурбы снегу, зямля глыбока прамёрзла, то гэта – да добрага ўраджаю на будучы год. Калі ў лютым са страхі звісаюць доўгія ледзяшы, то гэта значыць, што летам будуць расці добрыя морква і буракі. Калі на зімовага Міколу ляцяць сняжынкі, то на веснавога Міколу паляцяць першыя раі пчол. 12 лютага – масленыя Дзяды, ці казалі – “Дзедава пятніца”, а 13 лютага – “Дзедава субота” – стрэчаньскія дзяды. Лічылася, што 13 лютага – гэта вельмі паганы дзень, у гэты дзень ніколі не пазычалі грошы, не хадзілі ў сваты і нават забаранялася біць дамашнюю жывёлу.
(Запісаны ад Сарочанка Вольгі Раманаўны 1920 г.н.)

Мясцовыя летнія і веснавыя прыкметы

Калі вясной на чаромсе шмат кветак, то будзе мокрае лета, але добры ўраджай жыта. Калі вясною ў лесе нарасце шмат смарчкоў, то будзе добры ўраджай проса і грэчкі. Калі вясной лётае шмат хрушчоў, то будзе засушлівае лета. Калі на вясне першай распусціцца вольха, то лета будзе даждлівае, а калі бяроза – то сухое. Калі ўдарыць першы гром, то чым ён
будзе мацнейшы, то тым большы ўраджай будзе ў гэтым годзе. Калі на сасне многа шышак, то будзе добры ўраджай ячменю. Калі ў ясную пагоду ўвечары каровы далі менш малака, то назаўтра чакаецца дождж. Калі на елцы многа шышак, то столькі многа будзе і гуркоў у градах. Калі прыляцяць вясной жураўлі, а снег яшчэ не сышоў, то будзе дрэннае неўрадлівае лета. Калі рабіна зацвіце позна, то восень будзе доўгая і цёплая. Калі вясна вельмі халодная, то летам часта будзе падаць град. Калі жаваранак зробіць гняздо ў ямцы, то будзе лета сухое, а калі на купіне, то даждлівае.   Калі ўвечары вакол месяца жоўты круг, то назаўтра будзе ветрана. Калі ідзе дождж і куры не хаваюцца, а ходзяць пад дажджом, значыць дождж разышоўся надоўга. Калі ідзе дождж і на лужынах узнікаюць бурбалкі – дождж закончыцца не хутка. Калі ўвечары жабы пачынаюць скакаць па гароду, значыць – хутка пойдзе дождж. Перад дажджом краты выкідаюць наверх зямлю. Вясною чакаюць, пакуль на дубе не распуціцца лісце. Да гэтай пары дзецям не дазвалялі купацца.  Лічылася, што вада яшчэ недастаткова прагрэта.

Прыкметы, звязаныя з Месяцам
        Лічылася, што калі на Маладзіку праколеш нагу, то абавязкова будзе нарыў і нават незначныя раны дрэнна зажываюць, калі атрыманы ў першы дзень Маладзіка.
       
Калі ў пераходную фазу нараджаецца дзяўчынка, то казалі, што  яна будзе бяздзетнаю.
        У Санюках асабліва ўшаноўвалася «Маладзіковая нядзеля» - гэта першая нядзеля на Маладзіку, яна прыраўноўвалася да свята.  Казалі: у «Маладзіковую нядзелю»  нельга рабіць цяжкую работу.
        Самагонку ў Санюках вырабляюць на 3-4 дзень пасля наступлення Маладзіка і кажуць: учыняй гарэлку, калі Маладзік «трохі абцярэцца».
        Лекавыя расліны збіраюць на Месяцы, які расце, а пасля поўні збіраць лекавыя расліны нельга, яны не толькі не прынясуць карысці, а могуць, нават, пашкодзіць хвораму.
        У першую нядзелю Маладзіка едуць на базар, каб купіць парася. Лічыцца, што як хутка прыбывае

Маладзік,  так хутка будзе расці парася.
        У новую хату пераходзяць пад «поўню», каб у хаце заўсёды быў дабрабыт і дастатак.
        Калі Маладзік наступаў у сераду, то гэты дзень быў самы спрыяльны для таго, каб пачаць будаваць дом, класці печ ці грубу.
        Калі стаіць бязветраны спакойны вечар, а вакол месяца жоўты круг – то ў хуткім часе пачнецца моцны вецер.

        Калі клалі ў бочку гуркі, капусту, заўжды назіралі за фазамі Месяца. Гэтую работу рабілі ў першую квадру ў мужчынскія дні.
Лічыцца, што кабана нельга біць на поўні, бо сала будзе псавацца. А калі заб'еш на Месяцы, які расце, то сала будзе доўга захоўвацца, не пажоўкне.
        У першы вечар маладога  месяца выходзяць на вуліцу, паказваюць месяцу  кашалёк з грашамі і кажуць:     «Маладзік-малады, у цябе рог залаты, як ты расцеш і прыбываеш, каб так мае грошы раслі і прыбывалі».       

 А дзяўчаты на Маладзіку робяць так: вечарам выходзяць на вуліцу і 3 разы круцяцца на пятцы левай нагі, пры гэтым прыгаворваючы: «Млад  Месяц, увівай жаніхоў вакол мяне, як я ўвіваюся вакол цябе».
                           

                 ˂1˃ ˂2˃ ˂3˃ ˂4˃ ˂5˃ ˂6˃

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека