Яндекс.Метрика

 

ѓлавнаЯ
—итателю
„етскаЯ страничка
Ќаш край
ЏоэтическаЯ страница
Ќовости
…льский фартушок
€Љ’ центр
Џ–Џ€
…льщина песеннаЯ
ЋбрЯды и традиции
О нас Немного истории

                             ***

«А пчолачкі мае залаценькія, як я вас люблю, так і вы мяне любіце, як я вам гаджу, так і вы мне гадзіце, каб вы не жалілі, не кусаліся, духмяным мёдам запасаліся. Вавекі вякоў. Амінь».
                    (Запісана ад Гукайла Івана)
                                      
                                      ***

    Калі з навароджаным дзіцём маці першы раз выходзіць з дому, то яна пераказвае ад  сурокаў такія словы:
    «На гадзюцы еду, гадзюкаю паганяю, злым, нядобрым людзям рот затыкаю. Хто мяне пераварачэ, той мае дзіця ўрачэ».

                    ***

Бывае што ад іншага дзіцяці твайму дзіцяці будуць сурокі. То пабачыўшы здалёк іншае дзіця маці прыгаворвае: «Мае дзіця ваўчаня, а твае сабачаня, мае ваўчаня з'ела тваё сабачаня».

                             ***
        Калі ў дзіцяці выпадае малочны зуб, то трэба падайсці да печы і кінуць зуб цераз сябе ў запечак  са словамі: « На табе зуб залаты, а дай мне крэпкі, касцяны».

                             ***
        Калі ў вока папала парушына, то пальцам водзяць па павеку і гавораць: «Ваўчок-ваўчок, ідзі ў лясок, вазьмі калок, выймі з Сашынага вока парушок».

                             ***

        Калі дзіця плача без прычыны, то кажуць, што яго хтось сурочыў. Маці адмервае ад парога 3 крокі, кладзе ў гэтым месцы яго на падлогу, 3 разы пераступае і пры гэтым прыгаворвае: «Якая маці нарадзіла, такая адхадзіла, тьфу-тьфу-тьфу. Потым выцірае твар дзіцяці сваёю сподняю сарочкаю».

                              ***
        З даўніх часоў расліна гарлачык лічылася не толькі лячэбнай, але і валодаючай чарадзейнымі ўласцівасцямі. Яе яшчэ называлі «Адалень-травою», з гэтай раслінай звязана многа прыкмет і павер'яў. Лічылі, што гарлачык валодае здольнасцю адольваць нечыстую сілу і хваробы. Засушаную расліну бралі з сабою, калі адпраўляліся ў дарогу  і звярталіся да яе з просьбай:
        «Адалень-трава! Адолей ты злых людзей, каб ліха на мяне не думалі, адгані ты чарадзея, паклёпніка. Адалень-трава! Адалей ты горы высокія, долы нізкія, азёры сінія, берагі крутыя, лясы цёмныя».
(запісана ад Гукайлы Сцепаніды Пятроўны, 1914 г.н.)


                         
Сустрэча са знаўцамі народнага фальклору ў Санюкоўскай бібліятэцы

            
Дзякуючы такім сустрэчам матэрыялы бібліятэкі пастаянна папаўняюцца

Мясцовыя прыкметы і павер'і

Пакуль сваё поле ці агарод не засееш – не пазычай насення, бо не будзе ўраджаю.
        Калі хтось на цябе нядобра гляне, то ціхенька скажы: «Соль табе ў вочы, засланка ў плечы» -  тады цябе чалавек не сурочыць.
        Калі выганяюць карову ў поле, то паганяюць дубчыкам вярбы, асвечанай у царкве ў вербную нядзелю. Калі такога дубчыка няма, гаспадыня бярэ іншы, але праганяць карову кожны дзень трэба адным і тым  жа дубчыкам, бо калі яго выкінеш па дарозе, то карова не будзе глядзець статак, а будзе ўцякаць дадому або ў шкоду. Паганяючы карову, прыгаворваюць: глядзі, кароўка, чарады, як почапка вады.
        Жураўлі ляцяць высока – да зімы яшчэ далёка.
        Зіма не наступіць да той пары, калі з бярозы не ўпадуць апошнія лісты. Пакуль на бярозе ёсць лісце, то колькі б разоў не выпадаў снег, ён усё роўна растане.
        Распусцілася бяроза раней вольхі – будзе вельмі мокрае лета.
        Гром грыміць на голы лес – будзе год галодны.
        Малады  бусел на крыло – гаспадар за жніво.
        Груша зацвіла – саджай бульбу.
        Бусла заб'еш – гора нажывеш.
        Калі рана прылятаюць ластаўкі, то і вясна будзе    
        ранняя.
        Калі мурашкі перасяляюцца на высокае месца, лета будзе даждлівае.
        Першага жніўня – Макрына або Макрыны. У гэты дзень часта ішоў дождж і розныя прыкметы звязвалі з гэтым днём. Казалі: калі на Макрыны дождж, то ўвесь жнівень і восень будуць мокрыя, а калі дажджу няма, то і восень будзе сухая.
        Другога жніўня – Ілля. У гэты дзень таксама чакалі дажджу і казалі: прыдзе Ілля і  наробіць гнілля. Калі гэты дзень быў пагодлівы, то прадказвалі  добры другі  ўкос. У Санюках лічылі: калі на Іллю ішоў дождж, то пасля гэтага дня забаранялася купацца ў рэчцы, асабліва дзецям. Казалі: купацца нельга, бо Ілля памачыўся ў ваду.
(Запісана ад Сарочанка Антолі Барысаўны, 1920 г.н.)


        Самае высокае месца ў Санюках – узгорак з назвай «Касцелішча». Тут расце  вельмі стары дуб, гэта самае высокае дрэва ў вёсцы. Час ад часу на яго верхавіну прылятае крумкач.  Мясцовыя жыхары прыкмецілі: у які бок у бязветранае надвор'е крумкач павернуты дзюбай, неўзабаве, прыкладна праз паўсутак падуе вецер. Гэта прыкмета праверана дзесяцігоддзямі  і  безадказна дзейнічае на дадзенай мясцовасці.
        У лесе ніколі не трэба праходзіць пад нахіленым дрэвам – «чортавымі варотамі» - бо абавязкова заблукаеш. Калі заблукаў – трэба надзець шапку казырком назад, а жанчыне хустку перавярнуць на адваротны бок і зноў завязаць, тады чары лесавіка прападуць і хутка знойдзеш патрэбную дарогу.
        Калі адпраўляешся ў дарогу, хаця б і ў лес, а заяц цераз дарогу перабяжыць, то лепш вярнуцца, бо не будзе ўдачы.
        Калі ластаўкі зрабілі гняздо ў хляве, то гэта вельмі спрыяла добраму вядзенню гаспадаркі. Нельга разбурваць гняздо ластаўкі, каб не наклікаць бяду на селішча. Дзецям забаранялася браць у рукі яйкі ластаўкі, бо твар пакрыецца рабаціннем.
        Яшчэ старыя людзі казалі збіраецца навальніца, але з-за рэчкі, збоку в.Бабруйкі падзьме вецер,– дажджу не будзе.

        (Запісана ад  Сарочанка  Федара Данілавіча  1922 г.н.)

                ˂1˃ ˂2˃ ˂3˃ ˂4˃ ˂5˃ ˂6˃


 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Рмезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека