Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции
О нас Немного истории

                      

Ёсць таксама ўрочышчы, паходжанне назваў якіх нам невядома:
        Старжамох – лес непадалёку ад балота; Тажылаўка – нізіна каля рэчкі; Вомх – частка хваёвага лесу, Вашчоўнікі – невялікая лугавіна каля дарогі; Лазнішча – участак хваёвага лесу; Бронка – балоцістая мясцовасць з заросшым лясным возерам.

     
                  Урочышчы «Старжамох» і «Тажылаўка»

         Паданні вёскі Санюкі

             Аб непабудаванай царкве.

У канцы XIХ стагодзя ў Санюках жыло больш за 600 чалавек. І кожную нядзелю патрэбна было хадзіць у царкву, якая знаходзілася ў мястэчку Каралін ( сучасны Ельск). Гэта было далёка, таму жыхары вёскі вырашылі пабудаваць уласную царкву. Выбралі зручнае месца на ўзгорку за сялом і пачалося будаўніцтва. Калі сцены былі ўжо амаль узведзеныя, паднялася бура і недабудаваная царква разбурылася. Праз некаторы час будаўніцтва аднавілі. Але невядома адкуль зрабіўся пажар і будынак згарэў. Больш намаганняў пабудаваць царкву ўжо не рабілі. Казалі, што нейкая неведамая сіла не дае гэта зрабіць. А можа месца было неблагаславёнае. Людзі ў Санюках не вельмі набажныя. Напрыклад, у адрозненні ад жыхароў вёскі Княжабор'е, якія кожныя выхадныя ходзяць у царкву, асабліва ў святы, строга прытрымліваюцца пастоў і г.д., аб санюкоўцах гэтага сказаць нельга.

                           Пра пана.
             Ва ўрочышчы «Панскі садок» жыў панскі эканом. Панскі маёнтак і яго сядзібу раздзяляла рэчка Мытва. Час ад часу пан наведваўся да свайго эканома і дзеля гэтага праз рэчку быў перакінуты мост. Мост быў моцны і надзейны. Але аднойчы, калі пан ехаў па масту, коні чагосьці спужаліся і «панеслі», павозка перавярнулася, пан упаў у раку і патануў. Рэчка Мытва ў тыя часы была глыбокая і з вірамі. З тых часоў тое месца стараліся абыходзіць, бо казалі, што па начах пан вельмі стогне. Месца гэта лічылася нядобрым. Цяпер на гэтым месцы выкапана штучнае возера. Здараецца, што недалёка ад былога маста і зараз топяцца людзі. І тады старыя кажуць: вось, гэта пан іх да сябе забірае…


                        
Аб нячыстых месцах.
        У ваколіцах вёскі ёсць месцы з нядобрай славай. Чалавеку непажадана знаходзіцца там у цёмны час сутак, бо з ім могуць здарыцца нейкія незразумелыя, дзівосныя выпадкі. Кажуць, там «пужае». Гэта такія месцы, як старое зарослае возера у лясной нізіне пад назвай «Бронка», мясцовасць каля вёскі Палаўкі, пад назвай «Брод», а таксама ў лесе ля Белага балота.

  Знакамітыя людзі в. Санюкі

За гісторыю існавання Санюкоў з вёскі выйшла шмат адукаваных людзей. Гэта і ўрачы, і ваенныя, і настаўнікі і г.д. Найбольш вядомымі людзьмі з'яўляюцца Назарчук Мікалай Аляксандравіч, вядомы беларускі мастак, член саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь; Васкевіч Уладзімір Якаўлевіч, вучоны-ядзершчык.

             Старэйшая жыхарка в. Санюкі
    Венцаль Ганна Фёдараўна, 1916 года нараджэння.

                


                    ˂1˃ ˂2˃ ˂3˃ ˂4˃ ˂5˃ ˂6˃

 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека