Яндекс.Метрика

 

Главная
Читателю
Детская страничка
Наш край
Поэтическая страница
Новости
Ельский фартушок
ИКТ центр
ПЦПИ
Ельщина песенная
Обряды и традиции
О нас Немного истории

Калыханка

Пайшоў коцік на вуліцу,

Адмарозіў лапку,

Сядзіць коцік на парозе –

Просіцца ў хатку.

Пайшоў коцік на сена –

Змерзла ў яго калена,

Хоча коцік грэцца –

Няма дзе яму дзецца –

Палез бы на вышкі –

Дык баіцца мышкі,

Улез бы на палаткі –

Дык баіцца бабкі. 
(Запісана ад Назарчук Галіны Сцяпанаўны, 1931 г.н.)
                       

                Дзіцячыя пацешкі

***

Гута-та, гута-та,

Села баба на ката,

Паехала ў госці, паламала косці.

***

Скок-скок-падскок,

Малады драздок,

Па вадзічку пайшоў,

Маладзічку знайшоў,

Маладзічанька-невялічанька,

Сама з вяршок,

Галава з гаршок.

***

Ішоў казёл дарогаю-дарогаю-дарогаю….

Знайшоў казу бязрогую, бязрогую, бязрогую,

Давай каза паскікаем-паскікаем-паскікаем,

І ножкамі пабрыкаем-пабрыкаем-пабрыкаем.

Скікі-скікі-скікі-хлопчык вырасце вялікі.

***

Чыры-чыры варабей,

Не клюй маіх канапель,

А клюй свае проса,

Да не зламі носа.

Чыр! – паляцелі!

Іванку на галоўку селі.

***

Кую-кую ножку

Паеду ў дарожку,

Куплю чаравічкі,

Адзену на ножку,

Дарожка крывая,

Ножка залатая.

***

Ду-ду-ду,

Ду-ду-ду,

Сядзіць голуб на дубу,

Прыляцела сініца,

Галубова сястрыца,

Бяры голуб булаву.

Ды бі бабу па лабу,

Няхай баба коціцца,

Ды ў балоці ўтопіцца,

А ў балоці гускі,

Пайшлі да Маруські,

А ў Маруські ганкі,

Смаловыя лаўкі,

Як сеў – прыкіпеў,

  Дадому – ніўпамкі.
( Запісана ад Гукайла Вольгі Іванаўны, 1920 г.н.)




             Загадкі

Несла дзеўка ў кошыку 10 яек. А дно ўпала. Колькі яек засталося?

(ні воднага)

Вісіць – зялёны, ляціць – жоўты, ляжыць – чорны.   

(ліст)

Стукае-грукае, а нідзе яго не відна.

(гром)

То ціхі, то ўзвіваецца  пякучы, не сабака – а кусаецца.

( агонь)

Як яны нарадзіліся, то дзед і баба паявіліся.

( унукі)

Цераз чорную нару ляціць у гару.

(дым)

На слупах бялёных – шапкі зялёных.

(бярозы)


          Замовы

    

( падчас  збору фальклорнага  матэрыялу.  Гутарка з Назарчук Галінай Сцяпанаўнай, 1931 г.н.)

***

30 красавіка адзначаецца свята пчаляроў – Зосім-пчальнік. Гэта заступнік усіх пчаляроў. Яны моляцца яму і звяртаюцца за дапамогай. Калі пчол вывозяць на пасеку, то гавораць такую замову:

 

«Паляці мая пчала на ўсе 4 бакі, за жоўтымі саскамі, за салодкімі мядамі, прынясі мед у свае вуллі. Як асяцёр-рыба бяжыць у мора, так бы мая пчолка ляцела ка мне, рабу Божаму, ляцела б на пасеку, як з рэк і ручаёў бяжыць вялікая рыба ў мора, так бы  мая пчала ляцела б з усякіх карчоў, з цёмных лясоў, з лугавін і з балот, з чорнай гразі, з чыстага поля, набраўшыся, напіўшыся жоўтымі воскамі, сядала б у свае вуллі са сваім смірэннем, з пладом і павозам Богу на славу, а мне, рабу Божаму, у пажытак вавекі вякоў».

                    ˂1˃ ˂2˃ ˂3˃ ˂4˃ ˂5˃ ˂6˃













 

Районная детская библиотека

Валавская сельская библиотека

Движковская сельская библиотека

Добрынская сельская библиотека

Дубровская сельская библиотека

Засинцевская сельская библиотека

Заширская сельская библиотека

Кочищанская сельская библиотека

Млынокская сельская библиотека

Подгальская сельская библиотека

Ремезовская сельская библиотека

Роза-Люксембургская сельская библиотека

Скороднянская сельская библиотека

Старовысоковская сельская библиотека